Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам Бяляцкаму

2011 2011-11-24T17:07:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам суда па справе беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і зноў заклікае неадкладна яго вызваліць. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі Бернар Валеро.

«Францыя шакаваная рашэннем прысудзіць Алеся Бяляцкага да чатырох гадоў шасці месяцаў турмы па чыста палітычных матывах у выніку несправядлівага разгляду», - сказаў ён.

Як падкрэсліў Валеро, Францыя шкадуе, што беларускія ўлады засталіся глухія да заклікаў вызваліць Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных.

«Францыя разам са сваімі партнёрамі па ЕС заклікае неадкладна вызваліць Бяляцкага і паўтарае свой ​​заклік выпусціць на свабоду ўсіх палітычных зняволеных і спыніць іх перасьлед", - цытуе Бернара Валеро РІА «Навіны».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international