“Перліна” беларускай праваабарончай супольнасці асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі

2011 2011-11-24T16:46:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narvegi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння раніцай Алесь Бяляцкі, кіраўнік вядомай беларускай праваабарончай арганізацыі “Вясна”, асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі і канфіскацыі маёмасці за ўхіленне ад выплаты падаткаў.

“Гэты прысуд з'яўляецца ганьбай для Еўропы, і мы ўсе павінны аб’яднацца ў нашым асуджэнні рэжыму Беларусі, - заявіў генеральны сакратар НХК Б’ёрн Энгесланд. - Еўрапейскія лідэры, у тым ліку нарвежскі ўрад, павінны запатрабаваць неадкладнага вызвалення Бяляцкага”.

“Вясна” з'яўляецца вядучай праваабарончай арганізацыяй Беларусі, вядомай аказаннем прававой і матэрыяльнай дапамогі ахвярам парушэнняў з боку рэжыму. Арганізацыя з’яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека, сітуацыя з якімі значна пагоршылася ў так званай “апошняй дыктатуры Еўропы”. У адплату за сваю працу “Вясне” на працягу многіх гадоў адмаўлялі ў рэгістрацыі, выціскаючы яе дзейнасць ў падполле.

Кіраўнік “Вясны” Бяляцкі вымушаны быў адкрываць рахункі за мяжой. Гэта быў адзіны спосаб працягу працы пры фінансавай падтрымцы, у тым ліку, ад Нарвежскага Хельсінкскага камітэта. Пры ўдзеле літоўскіх уладаў беларускія ўлады атрымалі доступ да інфармацыі аб рахунку Бяляцкага ў банку DnB NORD ў Вільні, за што Літва выказала свае прабачэнні.

“Алесь – гэта “перліна” беларускай праваабарончай супольнасці, і ніхто не можа заняць яго месца, - кажа кіраўнік інфармацыйнага аддзела Берыт Ліндэман. - Мы ведаем, што супрацоўнікі “Вясны” будуць працягваць працу, і мы будзем разам з імі, патрабуючы вызваліць Алеся і іншых палітычных зняволеных у Беларусі. Сярод іх яшчэ адзін з нашых партнёраў і сяброў, былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, які ўжо амаль год знаходзіцца ў турме пры ўмовах, блізкіх да катавання”.

У 2006 годзе Алесь Бяляцкі атрымаў узнагароду Нарвежскага Хельсінкскага камітэта “Прэмія Свабоды імя Андрэя Сахарава” і некалькі разоў быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

Супрацоўнікам Нарвежскага Хельсінкскага Камітэта адмовілі ва ўездзе ў Беларусь для назірання за судом.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international