30 лістапада будуць судзіць Тацяну Севярынец і Ірыну Яскевіч

2011 2011-11-24T16:29:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sieviarynec-jaskievich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Севярынец і Ірына  Яскевіч

Таццяна Севярынец і Ірына Яскевіч

Віцебскіх актывістак вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства -- Народнага сходу 8 кастрычніка. Каб давесці справу да суду, супрацоўнікам міліцыі давялося двойчы перапісваць адміністрацыйныя пратаколы.

Супрацоўнікі міліцыі лічаць народны сход несанкцыянаванай акцыяй. Пра гэта было напісана ў першых пратаколах, складзеных на Ірыну Яскевіч і Тацяну Севярынец яшчэ 26 кастрычніка – амаль праз два тыдні пасля імпрэзы. Аднак суддзя Кастрычніцкага  райсуду Іна Грабоўская адмовілася разглядаць  гэтыя дакументы і адправіла іх “на дапрацоўку”, не ўбачыўшы ў матэрыялах справы складу правапарушэння.

Пратаколы перапісалі наноў, аднак сутнасць засталася тая самая – нібыта актывісткі парушылі заканадаўства пра правядзенне масавых вулічных акцый. Ірына Яскевіч і Тацяна Севярынец з пазіцыяй міліцыянтаў не згодныя: калі на іх складалі адміністрацыйныя пратаколы, то яны тлумачылі міліцыянтам, што сходы не рэгламэнтуюцца іншым законам – адмыслова пра сходы грамадзянаў, ня якія не трэба браць дазвол ва ўладаў.

Суддзі Іне Грабоўскай давядзецца разглядаць новыя пратаколы 30 лістапада а 16-й гадзіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international