У Салігорску міліцыя шукае распаўсюднікаў інфармацыі аб палітвязнях

2011 2011-11-24T15:41:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-palipviazni-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску працягваюцца акцыі ў падтрымку беларускіх палітычных зняволеных. На мінулым тыдні ў сталіцы шахтароў патрабавалі свабоду для Алеся Бяляцкага, гэтым разам адбыліся акцыі ў падтрымку Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі.
Па інфармацыі сайта europeanbelarus.org актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” і Аб’яднанай грамадзянскай партыі разляпілі у цэнтры гораду партрэты палітвязняў, каб нагадаць салігорцам аб палітычных зняволеннях у нашай краіне. Таксама мясцовы сябра АГП Алег Бахта парвёў пікет каля будынку Салігорскага суда з партрэтам Андрэя Саннікава.
Як стала вядома мясцовым прадстаўнікам БХК, пасля публікацыі ў сеціве інфармацыі аб правядзенні пікета пад вокнамі суда Алега Бахту пачала расшукваць мясцовая міліцыя. На дадзены момант сувязь з самім актывістам адсутнічае, але, па словах яго паплечнікаў, ён не быў затрыманы. Праваабаронцы будуць сачыць за далейшым развіццём падзей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international