Брэсцкія ўлады забаранілі правядзенне пікетаў у рамках акцыі "За чыстае паветра»

2011 2011-11-24T14:34:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-krepost.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікеты планаваліся на 25, 26 і 27 лістапада, каб прыцягнуць увагу грамадскасці горада да праблемы смуроду. Як паведаміла адна з ініцыятараў пікетаў Ганна Канюс, падставай для іх правядзення з’явіліся шматлікія скаргі на непрыемны пах ад грамадзян, што пражываюць у жылых дамах у цэнтры горада побач з ракой Мухавец. “Улады ўжо шмат разоў абяцалі, што вырашаць гэтую праблему, спасылаліся на тое, што не спраўляюцца ачышчальныя сістэмы, але людзям надакучыла слухаць гэтыя адгаворкі”, - кажа Ганна Канюс.

Выклікае здзіўленне той факт, што у лісце пра забарону пікетаў улады узгадваюць пра зусім іншыя тэрміны правядзення акцыі і ў зусім іншых месцах. Напрыклад, адказваючы на заяву пра правядзенне пікету 26 лістапада на пешаходнай частцы Варшаўскага шашы, супрацоўнікі гарвыканкама пішуць, што не дазваляюць пікет 16 кастрычніка на вуліцы Савецкай. Заяўка на пікет 25 лістапада на вуліцы Набярэжная імя Францыска Скарыны адхілена на падставе таго, што, па версіі гарвыканкама, “названага ў заяўцы месца ў горадзе няма”, а ёсць “вуліца Набярэжная” і “Набярэжная імя Фрацыска Скарыны” (між тым, на шыльдах дамоў пазначана менавіта вуліца Набярэжная імя Францыска Скарыны). Што да трэцяга пікета, які быў запланаваны на 27 лістапада на пешаходнай часткі Варшаўскай шашы, яго не дазволілі правесці, бо акцыя мяркуецца не ў прыдатным для гэтага месцы і да заяўкі не былі прыкладзеныя дамовы з адпаведнымі службамі.

Заяўнікі маюць намер абскардзіць усе забароны пікетаў, бо лічаць, што ўлады такім чынам проста спрабуюць прыхаваць бяздзейнасць адпаведных службаў у гэтым пытанні смуроду, які надакучыў жыхарам гораду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international