Гарадзенскі журналіст і грамадзкі праваабаронца Уладзімер Хільмановіч атрымаў адказ на скаргу, у якім няма адказу ні на адно пытаньне

2006 2006-07-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі праваабронца Уладзімір Хільмановіч атрымаў з Мінскай пракуратуры адказ на сваю скаргу.
Нагадаем, што 11 траўня бягучага году ў Гародні на прыватнай кватэры гарадзенскага журналіста і грамадзкага праваабаронца і на кватэры, дзе ён працуе, адбыліся два ператрусы, якія праводзілі супрацоўнікі Гарадзенскага УКДБ. Вышукі былі санкцыянаваныя мінскай гарадзкой пракуратурай па крымінальнай справе, якая датычыць незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства". У выніку ў Уладзіміра Хільмановіча забралі ўсю кампутарную тэхніку (у тым ліку друкарку, два маніторы і нават клавіятуру!).
Хільмановіч перакананы, што сапраўднай мэтай ператрусу было пазбавіць яго магчымасьці займацца публіцыстычнай і грамадзкай праваабарончай дзейнасьцю. Аналагічную "зачыстку" ён перацярпеў у 2004 годзе.
Уладзімір Хільмановіч паведаміў ПЦ "Вясна": "Каб пераканацца ў тым, што мая кампутарная тэхніка ня мае аніякага дачыненьня да арганізацыі "Партнёрства", дастаткова паўгадзіны. Між тым, з часу, калі ў мяне беспадстаўна забралі асабістую маёмасьць, прайшло ўжо амаль два месяцы. Адказ зь менскай гарадзкой пракуратуры  гэта зьдзек над усімі нормамі юрыспрудэнцыі. Першапачаткова я накіраваў скаргу ў Гарадзенскую абласную пракуратуру. У ёй я скардзіўся ня толькі на незаконныя ператрусы 11 траўня 2006 году і забіраньне маёмасьці, але і на сыстэмны перасьлед мяне з боку розных дзяржаўных структураў цягам апошніх гадоў. У лісьце падаваліся канкрэтныя факты незаконнага перасьледу. Гарадзенская абласная пракуратура не адказала мне ні на адно пытаньне, але хутка пераслала скаргу ў пракуратуру гораду Мінску. І вось празь месяц прыходзіць гэтая абсурдная адпіска, адрасаваная да таго ж адразу некалькі асобам, якія, відаць, таксама падавалі скаргі".
Адказ мінскай гарадзкой пракуратуры варта працытаваць цалкам:
"Сообщаю, что Ваши обращения в соответствии со ст.266 УПК Республики Беларусь направлены для рассмотрения по существу в суд Центрального района г. Минска. В дальнейшем всякие жалобы и ходатайства по делу необходимо направлять непосредственно в суд.
Начальник следственного отдела прокуратуры города Минска, младший советник юстиции С. В. ?#152;ванов".
Уладзімір Хільмановіч кажа: "Па сутнасьці, я не атрымаў адказу ні на адно пытаньне. Да гэтага часу мне невядома, дзе знаходзіцца мая асабістая маёмасьць, чаму яе забралі і калі аддадуць. А можа да мяне прыходзілі не супрацоўнікі КДБ а бандыты пад іх выглядам? І прычым тут нейкі суд? Я ня думаю, што ў мінскай гарадзкой пракуратуры працуюць неадукаваныя, ці недасьведчаныя, людзі. Падтэкст жа адказу на скаргу зразумелы  сядзіце і маўчыце, а мы зробім з вамі, што захочам.".
Гарадзенскі журналіст і грамадзкі праваабаронца намераны зараз падаваць новую скаргу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international