Настаўнікаў у Оршы абавязалі выбіваць пазыкі па ЖКГ

2011 2011-11-23T17:37:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nastaunik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На днях настаўнікі аршанскіх школ атрымалі ўказанне наведаць кватэры вучняў, бацькі якіх маюць пазыкі за квартплату, і паспрабаваць пераканаць іх пагасіць доўг. Як высветлілася, аршанскія камунальнікі перадалі ў гарадскі аддзел адукацыі спісы даўжнікоў, а той разаслаў іх па школах. Пры гэтым чыноўнікаў не збянтэжыў той момант, што такая праца зусім не ўваходзіць у абавязкі педагогаў.

Выбіваюць грошы настаўнікі не толькі ў кватэрных даўжнікоў. Так, бацькам адной са школ прапанавалі здаць на рамонт па 100 тысяч рублёў, матывуючы гэта недахопам бюджэтных сродкаў.

Дарэчы пару дзён таму ў тым жа Аршанскім аддзеле адукацыі адбыўся дзіўны выпадак. Па пошце прыйшло паведамленне, што яго будынак замінаваны. Такога не было раней ніколі за ўсю гісторыю. Міліцыя хутка знайшла вінаватага. Ім аказаўся зусім не школьнік, а 49-гадовы жыхар Оршы. Аб матывах такога ўчынку нічога не паведамляецца, застаецца толькі здагадвацца - ці з'яўляюцца гэтыя падзеі звёнамі аднаго ланцуга.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international