Астравецкі актывіст Іван Крук арыштаваны

2006 2006-07-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ "Вясна", у нядзелю 9 ліпеня на кватэру астравецкага актывіста Івана Крука заявіліся міліцыянты і паведамілі, што яму надышоў час адбываць турэмны арышт. Нагадаем, што Лідзкім судом Іван Крук быў засуджаны на 6 месяцаў турэмнага арышту паводле 364 га артыкулу Крымінальнага кодэксу (гвалт над супрацоўнікамі міліцыі). А 27 чэрвеня судовая калегія Гарадзенскага абласнога суду па крымінальных справах, разгледзеўшы касацыйную скаргу астравецкага грамадзка-палітычнага актывіста, пакінула рашэньне Лідзкага раённага суду ў сіле. Іван Крук падаў надзорную скаргу ў Гарадзенскі абласны суд і спадзяваўся, што да разгляду яго чарговай скаргі ў Вярхоўным судзе Беларусі, ён будзе заставацца на волі. Тым больш, што ў яго хварэе жонка. Тым часам аднавілі крымінальную справу на сына Івана Крука, якому яшчэ пад час выбарчай кампаніі спрабавалі інкрымінаваць крадзеж. Зараз у пратаколах па гэтай справе зьменены час мяркуемага злачынства. Грамадзкі праваабаронца Іван Крук лічыць, што абедзьве крымінальныя справы цалкам сфабрыкаваныя і актыўна абскарджваў абодва абвінавачаньні.
Сёньня, 10 ліпеня, Іван Крук зьявіўся ў міліцыю. Дзе ён будзе адбываць турэмны арышт, пакуль невядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international