Арганізатарка Народнага сходу ў Бабруйску абскардзіла свой адміністрацыйны арышт

2011 2011-11-23T16:56:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведную скаргу актывістка Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Галіна Смірнова накіравала ў Магілёўскі абласны суд.

Галіна Смірнова просіць спыніць у дачыненні да яе адміністрацыйную справу ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння, а таксама вынесці прыватнае азначэнне у адрас УУС Бабруйска і пракурора Ленінскага раёна за зрыў правядзення Народнага сходу і вынясення ў яе бок афіцыйнага папярэджання.

 Жанчына адзначае, што для правядзення Народнага сходу ў Бабруйску былі выкананы ўсе патрабаванні Закону “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах” – сабрана больш 10% подпісаў жыхароў, якія пражываюць у дамах № 3-8 па вуліцы Максіма Горкага.

 “Акрамя гэтага, мы паведамілі пра намер правесці Народны сход адміністрацыю раёна і горада. Аднак у прызначаны дзень правядзення Народнага сходу міліцыянты перашкодзілі ўдзельнікам мерапрыемства сабрацца. Мяне ж яны абвінавацілі ў парушэнні закона “Аб масавых мерапрыемствах”, пасля чаго суд асудзіў мяне на пяць сутак адміністрацыйнага арышту”, - гаворыць Галіна Смірнова.

 Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што суды над удзельнікамі Народнага сходу ў Бабруйску, як і ва ўсёй краіне  ў цэлым, палітычна матываваныя.

 “У адрозненні ад Магілёва, дзе міліцыянты далі магчымасці правесці Народны сход, арганізатарам у Бабруйску гэтага не далі зрабіць. Усе аргументы на карысць таго, што арганізатары мерапрыемства ў Бабруйску праводзілі Народны сход паводле Закона “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах” на суддзю ніяк не падзейнічалі. Прадастаўленыя ў суддзе доказы не мелі ніякага значэння. Лічу, што ўлада ў чарговы раз паказала сваё сапраўднае аблічча і не стала цырымоніцца з прадстаўнікамі дэмакратычных партый”, - гаворыць Барыс Бухель.

 Нагадаем, што акрамя Галіны Смірновай адміністрацыйныя арышты ў Бабруйску атрымалі Віктар Бузінаеў і Канстанцін Локцеў. Першы атрымаў 10 сутак зняволення, другі – трое.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international