У Віцебску ўзбуджаная крымінальная справа паводле падзеяў, зьвязаных са зьяўленьнем новай ініцыятывы пад назвай "Бунт"

2006 2006-07-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг грамадзкіх акцыяў прайшлі ў абласным цэнтры ў чэрвені. У парку "Мазурына" адбылося мерапрыемства, прысьвечанае Васілю Быкаву. У ім прынялі ўдзел каля 500 чалавек, у тым ліку экс-кандыдат у прэзыдэнты краіны Аляксандар Мілінкевіч. У той самы дзень актывістка Крысьціна Шацікава ўсталявала на асьвятляльнай мачце ў цэнтры горада, каля летняга амфітэатру, бел-чырвона-белы сьцяг (за гэта яна потым была пакараная штрафам у памеры 150 базавых велічыняў). Разам зь ёй былі затрыманыя і некалькі маладых людзей з маладзёвага руху "Бунт", якія распаўсюджвалі ўлёткі. Потым каля тэатра імя Якуба Коласа зьявілася расьцяжка з надпісам «Бунт», а таксама графіці.

У выніку была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненьні студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту 21-гадовай Тацяны Елавой з Менску і 27-гадовага Дзяніса Дзянісава зь Віцебску. Паводле афіцыйнага міліцэйскага паведамленьня, «дадзеныя грамадзяне падрыхтавалі, сплянавалі і арганізавалі правядзеньне на тэрыторыі Кастрычніцкага раёну г. Віцебску групавой несанкцыянаванай акцыі, накіраванай на грубае парушэньне грамадзкага парадку і зрыў культурна-масавых мерапрыемстваў». Самым цікавым у дадзеным становішчы ёсьць тое, што адзінае «культурна-масавае мерапрыемства», што праходзіла на той момант «на тэрыторыі Кастрычніцкага раёну г. Віцебску»  гэта «Быкаўскія чытаньні» ў парку «Мазурына», паведаміў belngo.info.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international