Мытнік Находка знайшоў "апазіцыйную" літаратуру ў праваабаронцы

2011 2011-11-23T14:19:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paluda1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда

Андрэй Палуда

Інспектар Ашмянскай мытні Аляксандр Находка пад час мытнага нагляду праваабаронцы Андрэя Палуды на памежным пераходзе Каменны Лог затрымаў праваабарончую літаратуру аб выніках незалежнага назіраньня за прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года, якое ажыццяўлялі Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларускі Хельсінскі камітэт.  Дагляд праводзіўся глыбокай ноччу 23 лістапада.

Як  пазначана ў “Акце мытнага дагляду”, “входе досмотра в рюкзаке были обнаружены журналы аппозиционного характера “Вынікі незалежнага назірання» в количестве 10 шт” (цытата з акту дагляду).

Праваабаронцу паведамілі, што канфіскаваная літаратура будзе накіраваная на экспертызу, хаця незразумела, навошта было патрэбна затрымліваць усе асобнікі праваабарончага выданьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international