Лідэр абяднанай апазіцыі Аляксандар Мілінкевіч праз дыпламатычныя місіі накіраваў ліст прэзідэнтам краінаў, якія зьбяруцца ў Расеі на саміт "вялікай васьмёркі"

2006 2006-07-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 ліпеня Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да прэзідэнтаў краінаў, якія зьбяруцца ў Расеі на саміт "вялікай васьмёркі" 15  17 ліпеня. Зварот прынялі ў амбасадах Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, ЗША, Францыі і Японіі. А вось у расейскай амбасадзе ліст лідэра абяднанай апазыцыі не ўзялі, параілі даслаць адразу Ўладзімеру Пуціну поштай, паведаміла Радыё Свабода.

Аляксандар Мілінкевіч мае надзею, што падчас саміту "вялікай васьмёркі" ў Расеі будзе ўзьнятае беларускае пытаньне. Ён спасылаецца на свае сустрэчы і перамовы з кіраўнікамі шэрагу краінаў, якія будуць удзельнічаць у саміце.
У лісьце Мілінкевіч зьвяртае ўвагу на магчымасьць правядзеньня саюзнага рэфэрэндуму ў найбліжэйшыя месяцы. Гэты рэфэрэндум можа датычыць увядзеньня расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі або прыняцьця канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы.
"Хутчэй за ўсё, ён мае быць разам з мясцовымі выбарамі. І такі рэфэрэндум адназначна ня можа быць у Беларусі легітымным. І Расея павінна ведаць пазіцыю дэмакратычных краінаў аб тым, што яны апрыёры не прызнаюць такога рэфэрэндуму. Таму проста ня варта, і для аўтарытэту Расеі гэта шкодна, ня варта сёньня спрабаваць арганізаваць інкарпарацыю Беларусі ў Расею," - кажа спадар Мілінкевіч.
Як заявіў у лісьце да прэзідэнтаў краінаў "вялікай васьмёркі" Аляксандар Мілінкевіч, згаданы рэфэрэндум можа прывесьці да дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі. Паводле Мілінкевіча, "любая пастаноўка пад пытаньне незалежнасьці беларускай дзяржавы выкліча рэзка нэгатыўную рэакцыю грамадзтва і будзе ўспрынятая як спроба аншлюсу": "Я думаю, што свабода і незалежнасьць, дэмакратыя і незалежнасьць  гэта рэчы вельмі зьвязаныя між сабой, іх нельга аддзяляць. Безь незалежнасьці няма свабоды ў Беларусі. Але калі мы не змагаемся за свабоду, то і ня будзе незалежнасьці".
Мілінкевіч заклікаў прэзыдэнтаў "вялікай васьмёркі" ў патрэбны момант вывучыць абгрунтаванасьць такога рэфэрэндуму, уважліва прааналізаваць яго наступствы для сувэрэнітэту Беларусі, гарантыі якога былі дадзеныя вялікімі дзяржавамі ў Будапэшцкай дэклярацыі 1994 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international