Маці Кавалёва просіць абараніць абвінавачаных у тэракце ад смяротнага пакарання

2011 2011-11-23T13:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavaliova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва звяртаецца да сусветнай грамадскасці праз інтэрнэт. На адмысловым сайце размешчана яе адозва, пад якой можа падпісацца кожны, хто выступае супраць смяротнага пакарання Ўладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, якіх вінавацяць у мінскім тэракце 11 красавіка.

“30 лістапада Вярхоўны суд Беларусі вынесе сваё канчатковае рашэнне адносна прысуду да смяротнага пакарання майго сына Уладзіслава Кавалёва і яшчэ аднаго маладога чалавека, Дзмітрыя Канавалава.

Дзмітры Канавалаў  абвінавачваецца ў арганізацыі тэрактаў 2005г ў Віцебску, на Дзень Незалежнасці ў Мінску ў 2008г. і ў метро Мінска ў красавіку 2011 года. Мой сын, Уладзіслаў Кавалёў, абвінавачваецца ў саўдзеле і неданясенні. Усе абвінавачванні засноўваюцца на  паказаннях, дадзеных  пад ціскам падчас папярэдняга следства, ад якіх Уладзіслаў Кавалёў адмовіўся на судзе. Больш ніякіх важкіх доказаў абвінавачанне не прадаставіла”, -- піша маці.

Яна цвёрда ўпэўнена, што яе сын не вінаваты.  Гэткага ж меркавання прытрымліваюцца й некаторыя пацярпелыя падчас выбуху ў мінскім мэтро.

Маці кажа, што абодва падсудныя  падвяргаліся катаванням падчас следства для атрымання прызнальных паказанняў, што суд не задаволіў шмат якія хадайніцтвы пацярпелых і абаронцаў Канавалава і Кавалёва. Яна таксама звяртае ўвагу на тое, што  незалежным журналістам было забаронена мець зносіны з пацярпелымі, а дзяржаўныя СМІ, не чакаючы рашэння суда, ужо прадстаўляюць Кавалёва і Канавалава злачынцамі- тэрарыстамі.

“На дадзены момант Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне. Я звяртаюся з гэтай петыцыяй да вас з адной толькі просьбай: я прашу вас дапамагчы не забіць майго сына, Уладзіслава Кавалёва, і яго знаёмага, Дзмітрыя Канавалава, а замест гэтага запатрабаваць знайсці тых, хто сапраўды павінен несці адказнасць за здзейсненыя злачынствы”, -- гаворыцца ў звароце.

Любоў Кавалёва спадзяецца сабраць 5 тысяч подпісаў пад сваёй петыцыяй. Праз сайт, на якім змешчаны зварот, яе ўжо падтрымалі больш як паўтары тысячы чалавек. Таксама Любоў Кавалёва падпісалася і пад пэтыцыяй, якая на працягу ўжо некалькіх дзённ распаўсюджваецца ў інтэрнэце, -- яе стваральнікі мяркуюць сабраць да 30 лістапада 100 тысяч подпісаў тых, хто пратэстуе супраць сьмяротнага пакарання для Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international