Беларускія дэмакратычныя партыі патрабуюць спыніць пераслед незалежнай прэсы.

2003 2003-06-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ЗАЯВА

дэмакратычных партый Беларусі

Прыпыненне на тры месяцы выхаду "Белорусской деловой газеты" і "БДГ. Для служебного пользования", якое было зроблена Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, а таксама вынясенне апошнім часам прысудаў журналістам і шэрагу папярэджанняў незалежным выданням яскрава сведчаць пра намер беларускіх уладаў канчаткова ліквідаваць тыя невялікія астраўкі свабоды слова, якія яшчэ засталіся ў інфармацыйнай прасторы краіны. У Беларусі рэзка падае ўзровень жыцця, за мяжой галечы жыве вялікая колькасць насельніцтва, абвастраецца сацыяльна-эканамічная сітуацыя і узмацняецца міжнародная ізаляцыя. Усё гэта сведчыць аб поўным правале палітыкі, праводзімай А. Лукашэнкам на працягу яго амаль дзевяцігадовага кіравання. Ва ўмовах падзення ўласнага аўтарытэту правячы рэжым імкнецца пазбавіць беларускае грамадства любой магчымасці атрымоўваць інфармацыю аб альтэрнатывах сёняшняму курсу, які завёў Беларусь у тупік.

У гэтай сітуацыі беларускія дэмакратычныя палітычныя партыі:
• выказваюць салідарнасць з журналістамі “БДГ”, іншых незалежных выданняў;
• асуджаюць грубыя парушэнні свабоды слова ў Беларусі;
• патрабуюць ад Міністэрства інфармацыі і Пракуратуры Беларусі спыніць пераслед незалежнай прэсы;
• звяртаюцца да сусветнай супольнасці, урадаў дэмакратычных краін свету з заклікам аказаць падтрымку пераследуемым у Беларусі журналістам і выданням.

Вінцук Вячорка (партыя БНФ)

Сяргей Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычныя партыя)

Сяргей Калякін (партыя камуністаў Беларуская)

Валянціна Матусевіч (партыя жанчын “Надзея”)

Мікалай Статкевіч (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)

Уладзімір Страх (Беларуская партыя працы)

Станіслаў Шушкевіч (Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада)

02 чэрвеня 2003г.
г. Мінск

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international