Фокусы ад "Аршанскай газеты"

2011 2011-11-22T17:06:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адпаведнасці з арт. 34 Канстытуцыі грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай інфармацыі. Аднак у найноўшай беларускай гісторыі сустракаюцца выпадкі, калі дзяржаўныя СМІ да такой ступені маніпулююць падачай інфармацыі, што сэнс скажаецца да супрацьлеглага.

Так, у апошнім нумары мясцовая «Аршанская газета» змясціла матэрыял пад загалоўкам «Растуць дамы». Аўтар адразу дзівіць чытача размахам будаўніцтва. За перыяд з пачатку года ў Оршы здадзена ў эксплуатацыю 28688 кв. метраў жылля. У дадатак да гэтага прыводзіцца доўгі спіс пабудаваных шматпавярховак. А бліжэй да канца артыкула як бы няўзнак паведамляецца, што гадавое заданне выканана на 39,8%. А год ужо амаль сканчаецца. Вось так. Па сутнасці катастрафічны правал, а пададзена як выдатны поспех. Такім фокусам можна пазайздросціць шматлікім ілюзіяністам.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international