Гародня: завочныя суды і немагчымасць абскарджання

2011 2011-11-22T13:15:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праўдападобна, што гарадзенскія суды трывала ўзялі на ўзбраенне новую тактыку – завочна выносіць пастановы па адміністрацыйных справах, а потым цягнуць з высыланнем копій пастановаў, каб прыцягнутыя да адказнасці асобы не мелі нават тэарэтычнай мажлівасці іх абскардзіць. У гэтым пераканаліся прадстаўнікі “Маладога Фронту” Алесь Кіркевіч і Вераніка Велігор.

Алесь Кіркевіч атрымаў праз пошту копію пастановы суду, які адбыўся 27 кастрычніка. Яна, як сведчыць штамп, была выслана ажно праз 2 тыдні – 11 лістапада. Выявілася, што суддзя Віталь Ляцко завочна засудзіў Кіркевіча да 45 базавых велічынь штрафу (1 575 000 рублёў), а Велігор да 25 базавых велічынь (875 000 рублёў). Пры тым у пастанове чамусьці сказана, што Кіркевіч і Велігор двойчы выклікаліся ў суд, але не з’яўляліся, а таксама “подвергались принудительному приводу в суд. Из рапортов милиции явствует, что осуществить привод не представилось возможным”. Насамрэч ніхто не выклікаў актывістаў у суд, а прыведзеная цытата з пастановы проста абсурдная.

Нагадаем, што Алесь Кіркевіч і Вераніка Велігор былі затрыманыя ў ноч на 17 верасня у час распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў да грамадзянскай акцыі 21 верасня.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international