Барысаўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет

2011 2011-11-22T11:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deklaracyja09.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскія праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч ў панядзелак, 21 лістапада, падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзенне пікету, прымеркаванага да міжнароднага Дня абароны правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня.

Варта адзначыць, што ў Барысаве на працягу апошніх пяці гадоў ўлады не давалі згоду на правядзенне ні адной масавай акцыі дэмакратычных актывістаў. У 2009 годзе праваабаронцы ўжо спрабавалі правесці пікет у Дзень абароны правоў чалавека, падавалі заяўку ў выканкам і атрымалі адмову. Гэтае рашэнне ўладаў было аспрэчана ў судзе, аднак, Барысаўскі раённы суд палічыў адмову правамернай. Праваабаронцы прайшлі ўсе нацыянальныя судовыя інстанцыі ў спробе даказаць незаконнасць адмовы, але апынуліся ў пройгрышы.

Пасля гэтага праваабаронца Алег Мацкевіч звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з індывідуальнай скаргай на парушэнне права на свабоду мірных сходаў і зараз чакае разгляду справы там. Пакуль цяжка казаць, ці зменіць сваю пазіцыю Барысаўскі райвыканкам на гэты раз.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international