Крупкі: прайшлі першыя суды над затрыманымі ў пятніцу і суботу

2011 2011-11-21T21:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amapaucy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У раённым цэнтры Крупкі (Мінская вобласць), які налічвае каля дзесяці тысяч насельніцтва, у панядзелак прайшлі першыя суды над затрыманымі ў мінулыя пятніцу і суботу маладымі людзьмі.

Увечары мінулай пятніцы і суботы да месцаў скаплення моладзі пад'язджалі аўтазакі з супрацоўнікамі ў чорным абмундзіраванні з надпісам «Міліцыя» на спіне. Як распавядаюць мясцовыя жыхары, сілавікі хапалі асоб мужчынскага полу і запіхвалі ў аўтазакі. Пры гэтым падставы для масавых затрыманняў не было: ніякіх правапарушэнняў з боку захопленых не было. Масавых боек таксама. Асабліва масавы "хапун" прыйшоўся на суботнюю ноч. Так, каля гадзіны ночы амапаўцы уварваліся ў крупскае кафэ «Дарожнае», дзе ў гэты час у спакойнай абстаноўцы адпачывалі маладыя крупчане, і вывалаклі да аўтазака некалькі дзесяткаў маладых людзей (жанчын не чапалі). Відавочцы кажуць, што разам з заезджымі сілавікамі ў кафэ бачылі начальніка мясцовага РАУС Дзмітрыя Мельнікава. Пасля «аблавы» ў Крупках, аўтазакі накіраваліся ў пасёлак Крупскі да сельскага ДК, дзе да двух ночы па выхадных праводзяцца дыскатэкі. І там забралі некалькі маладых людзей.

Каля сарака затрыманых знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання Крупскага РАУС. У панядзелак частка з іх былі дастаўлены ў раённы суд. Многія з затрыманых мелі відавочныя прыкметы збіцця: кровападцёкі на твары, а адзін з затрыманых паказаў у зале суда сінякі на спіне. Пры гэтым амапаўцы далі такое тлумачэнне: затрыманыя, маўляў, аказвалі супраціў работнікам міліцыі, спрабавалі зрываць з іх пагоны і біліся галовамі аб сцены аўтазакаў, не жадаючы прайсці ўнутр.

Вось што распавёў адзін з затрыманых, выпускнік Акадэміі МУС, які не змог працаваць па спецыяльнасці: «У пятніцу пасля дыскатэкі мы з сябрам зайшлі ў краму, каб купіць вады. Туды ўварваліся людзі ў чорнай форме і пачалі даволі груба сябе паводзіць: «тыкалі» усім, штурхаліся. Я зрабіў ім заўвагу і апынуўся ў аўтазаку. Там ужо знаходзілася некалькі хлопцаў. Нас паклалі тварамі ў падлогу, білі, палохалі: казалі, маўляў, зараз на дубінку надзенем прэзерватыў, здымем штаны і згвалцім ». У панядзелак былога курсанта Акадэміі МУС адпусцілі: у залу суда была выкліканая прадавец крамы, дзе адбылося затрыманне, якая дала паказанні на карысць хлопца.

Астатнія затрыманыя атрымалі пакаранне ў выглядзе штрафаў у 700 тысяч рублёў. Ім ставілася ў віну альбо супраціў супрацоўнікам міліцыі альбо нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы. Ва ўсіх выпадках прысуджэння адміністрацыйных пакаранняў у якасці сведак выступалі амапаўцы, якія здзяйснялі затрыманне. Суды прайшлі не над усімі затрыманымі, частка з іх да гэтага часу знаходзіцца ў ІЧУ і чакае судоў у аўторак.
Жыхары Крупак паміж тым прызнаюцца, што цяпер жывуць у пастаянным страху за сваіх дзяцей. У зале суду маці дзяўчыны, што прысутнічала пры суботнім захопе мужчын, спытала ў суддзі: «А нам як цяпер жыць? Адпусціш дзіця на дыскатэку, а потым не будзеш ведаць, дзе шукаць! ». Суддзя адказу не даў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international