Чыноўнікі аблвыканкаму зноў будуць весці адміністрацыйныя працэсы

2011 2011-11-21T16:23:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскія абласныя газеты апублікавалі апошняе рашэнне аблвыканкаму “Пра надзяленне паўнамоцтвамі на вядзенне адміністрацыйнага працэсу” . Яно пачало дзейнічаць з 17 лістапада замест падбнага дакументу 2009 году.

У параўнанні з мінулым рашэннем аблвыканкаму, правы на складанне адміністрацыйных пратаколаў і падрыхтоўку адміністрацыйных справаў цяпер мае большая колькасьць дзяржаўных чыноўнікаў. Гэта начальнікі, намеснікі начальнікаў і спецыялісты ўпраўленняў адукацыі, ідэалагічнай працы, юстыцыі, кадравай работы, аддзелаў па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, па ўзаемадачыненнях з праваахоўнымі органамі , па працы з органамі мясцовага самакіравання, жыллёвай гаспадаркі  і г.д.

На  афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкаму гэта рашэнне чамусьці не змясцілі, хаця для асабліва важных дакументаў там ёсць адмысловая рубрыка “Актуальна”.  А ў абласных газетах “Віцебскі рабочы” і “Народнае слова” яго надрукавалі самым дробным шрыфтам. Да таго ж у “Народным слове” месца для гэтага дакументу знайшлося толькі ў нізе перадапошняй старонкі  -- пасля віншаванняў ды побач з прыватнымі аб’явамі, надрукаванымі куды буйнейшымі літарамі…

Прававая асвета насельніцтва на Віцебшчыне лічыцца, відаць, справай не самай важнай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international