Карэліцкая пракуратура парушае заканадаўства

2011 2011-11-21T12:18:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра слонімскай суполкі Партыі БНФ Іван Шэга так і не атрымаў у вызначаны законам месячны тэрмін адказу з пракуратуры Карэліцкага раёна на сваю скаргу, якую ён накіраваў туды 9 кастрычніка. Прычынай напісання скаргі стала затрыманне яго 8 кастрычніка на ўласным аўтамабілі, калі актывіст ехаў са Слоніма ў Мінск. Па трасе на тэрыторыі Карэліцкага раёна яго спынілі міліцыянеры і загадалі ехаць у Карэлічы ў мясцовы РАУС. Пры гэтым ніякага абвінавачвання Івану Шэгу не прад’явілі. У аддзяленні міліцыі яго пратрымалі тры гадзіны і адпусцілі. На гэта затрыманне Іван Шэга напісаў дзве скаргі: адну ў пракуратуру Слонімскага раёна,  другую – у пракуратуру Карэліцкага раёна. Калі з пракуратуры Карэліцкага раёна адказу Іван Шэга так і не атрымаў, то з пракуратуры Слонімскага раёна яму паведамілі, што копію ягонай скаргі накіравалі ў пракуратуру Карэліцкага раёна. Але супрацоўнікі пракуратуры ў Карэлічах пакуль маўчаць…

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international