Другі Народны сход у Вілейцы адбыўся на офісе

2011 2011-11-21T10:09:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maliarchuk.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 лістапада ў Вялейцы адбыўся Народны сход. Каб пазбегнуць лішняй увагі праваахоўных ворганаў, яго вырашылі правесці ў іншым фармаце і на тыдзень пазней, чым планавалася першапачаткова. Тым не менш, каля ранейшага месца сходу, пэўна на ўсялякі выпадак, дзяжурыла некалькі міліцыянтаў і людзей у цывільным.

 

Напярэдадні мерапрыемства яго арганізатара Уладзіміра Малярчука (на фота) у чарговы раз выклікалі ў пракуратуру. Ад яго патрабавалі падпісаць паперу, што ён быў папярэджаны аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

Падпісваць што-небудзь спадар Малярчук адмовіўся і зноў жа ў чарговы раз паспрабаваў патлумачыць, што правядзеннем сходу не парушае ніякіх законаў.

 

Сход прайшоў на офісе дэмакратычных арганізацый і сабраў амаль 20 чалавек.

Да яго была прымеркавана сустрэча з Анатолем Лябедзькам і Станіславам Багданкевічам.

Прысутныя абмяркоўвалі склаўшуюся сацыяльна-эканамічную сітуацыю і знаёміліся з адказамі на рэзалюцыю папярэдняга сходу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international