Жыхар Брэста абскраджвае пакаранне за ўдзел у “маўклівай” акцыі ў Вярхоўным судзе

2011 2011-11-21T10:05:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mauklivypratest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тарас Беражной падаў скаргу ў Вярхоўны суд, каб дамагчыся адмены пастановы раённага суду, які пакараў яго нібыта за ўдзел у “маўклівай” акцыі пратэсту.

Тараса Беражнога міліцыянты затрымалі ўвечары 29 чэрвеня на бульвары Касманаўтаў у Брэсце, пасля чаго даставілі ў Ленінскі РАУС абласнога цэнтра, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. 11 ліпеня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і аштрафаваў на 12 базавых велічынь (420 тысяч рублёў). Гэтае рашэнне Беражной абскардзіў у Брэсцкім абласным судзе, але той пакінуў пастанову суду першай інстанцыі без зменаў.
Тарас Беражной сцвярджае, што не браў удзел у “маўклівай” акцыі, якая праходзіла ў той дзень, і апынуўся ў згаданы час і ў згаданым месцы выпадкова, бо вяртаўся з крамы “Космас”, дзе купляў прадукты. Аднак калі Тарас выйшаў з гэтага гандлёвага аб'екта, да яго падыйшлі два чалавекі ў звычайным адзенні, якія не прадставіліся, не прад'явілі ніякіх дакументаў і не патлумачылі, у сувязі з чым затрымліваюць Беражнога.
 Акрамя таго, аўтар скаргі ў Вярхоўны суд кажа, што фотаздымкі, якія далучаныя да матэрыялаў гэтай адміністратыўнай справы, не даказваюць яго ўдзелу ў акцыі. Высветлілася таксама, што на адным з фотаздымкаў пазначана дата - 28 чэрвеня, з якой вынікае, што фота было зроблена за дзень да акцыі пратэсту.
У сваё скарзе, якую Беражной 18 лістапада накіраваў у вышэйшую судовую інстанцыю каріны, ён патрабуе адмяніць пастанову раённага суда. Калі ж абскарджанне ў Вярхоўным судзе будзе беспаспяховымі, Тарас збіраецца з дапамогай брэсцкіх праваабаронцаў падрыхтаваць зварот у Камітэт ААН па правах чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international