Дзяржаўнае выданне пра хваляванні на Гомельскім ВРЗ: «многа шуму з нічога»

2011 2011-11-18T16:12:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pracauladkavannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«Многа шуму з нічога» - такі загаловак да артыкулу пра сітуацыю на Гомельскім вагонарамонтным заводзе змясціла дзяржаўная газета «Савецкі раён» (Гомель). Перакручваючы факты, выданне падае скажоную інфармацыю. Нагадаем, у кастрычніку каля 30 працаўнікоў транспартнага цэху ВРЗ падпісаліся пад зваротам да адміністрацыі з патрабаваннем падвышэння заробкаў. Ініцыятарам звароту быў Зміцер Карашкоў. На прадпрыемстве адбыўся сход, якому папярэднічала «падрыхтоўчая» праца кіраўніцтва завода. У прыватнасці, працаўнікоў настойліва пераконвалі, што Зміцеру Карашкову за збор подпісаў заплацілі далярамі «агенты міравога імперыялізму», і што ён сам – ледзь не шпіён, адмыслова падасланы на завод, каб «дэстабілізаваць» тут абстаноўку. Рабочым нагадвалі пра сюжэт БТ, што нібыта заходнія краіны далі беларускай апазіцыі больш за 1,7 мільёна еўра, і што Зміцер Карашкоў таксама атрымальнік часткі гэтых грошай.

Ці паверылі рабочыя начальству, ці не – невядома, але ініцыятару збору подпісаў негалосна прапанавалі добраахвотна звольніцца з прадпрыемства. А яшчэ раней намеснік дырэктара ВРЗ па рэжыму і бяспецы у прыватнай гутарцы з маладым чалавекам казаў пра тое, каб ён адмовіўся ад актыўнай дзейнасці, задумаўся пра свой лёс, родных і блізкіх, і прыводзіў прыклады, што «і патрон могуць падкінуць, і гераін».

Газета «Савецкі раён» падае інфармацыю так, што «ліст да адміністрацыі падпісалі больш за дзесятак працоўных». Няўжо ў дзяржаўным выданні працуюць карэспандэнты, якія не бачаць розніцы паміж дзесяткам і трыма дзесяткамі?

Па-другое, выданне піша, што рабочыя былі супраць, каб інфармацыя пра іх патрабаванні з'явілася ў інтэрнэце. «Прыцягваць увагу грамадскасці да праблемаў завода мы не хацелі. Аб тым, што дадзеная інфармацыя будзе надрукаваная на сайце навінаў, нас ніхто не папярэджваў. Ды і не час зараз для такіх дзеянняў. Трэба працаваць над тым, каб выходзіць з крызісу», - выступіў праз газету ад імя калектыву машыніст Андрэй Філіпенка.

Цікава – як без прыцягнення ўвагі СМІ і грамадскасці можна дабіцца задавальнення нейкіх патрабаванняў? Можа, менавіта праз падтрымку незалежных СМІ да рабочых выйшаў дырэктар, паразмаўляў і абяцаў павысіць заробкі? Дарэчы, Зміцер Карашкоў праз сваю актыўнасць, прагу да справядлівасці і спробы дапамагчы калегам пазбавіўся працоўнага месца. Чаму гэта не хвалюе яго калег, а наадварот – яны выступаюць у газеце і падтрымліваюць кіраўніцтва? Можа, сапраўды на ВРЗ такія высокія заробкі, што не варта і казаць пра патрабаванні аб іх павышэнні?

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international