Amnesty International: Пішыце ў справе Андрэя Саньнікава

2011 2011-11-18T15:51:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International зьвярнулася з заклікам да сваіх прыхільнікаў па ўсім сьвеце пісаць звароты да Генэральнага пракурора РБ Аляксандра Канюка і міністра ўнутраных справаў РБ Анатоля Куляшова ў справе зьняволеньня экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

У сувязі зь нядаўнім пераводам Андрэя Саньнікава ў іншую калёнію і адмовай сустрэчы вязьня са сваім адвакатам, Amnesty International прапануе пісаць вышэй згаданым чыноўнікам лісты з заклікамі дазволіць Саньнікаву неадкладны кантакт зь юрыстам.

Amnesty International просіць зьмяшчаць у лістах напамін, што Андрэй Саньнікаў зьяўляецца вязьнем сумленьня і што ён павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены разам зь іншымі вязьнямі сумленьня, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах у сувязі з пратэстамі 19 сьнежня 2010. Amnesty International таксама раіць пасылаць копіі лістоў да дыпляматычных прадстаўніцтваў у краінах адпраўнікаў.

Amnesty International падае адрасы, на якія трэба слаць лісты ў Беларусь:

General Prosecutor
Alexander Koniuk
Ul. Internatsionalnaya 22
220050 Minsk,
Belarus
Fax: +375 17 226 42 52

Minister of Internal Affairs
Anatoly Kuleshov
Ul. Gorodskoi Val  2
220050 Minsk,
Belarus  
Fax: +375 17 203 99 18

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international