У Брэсьце пяцёра прадпрымальнікаў, уладальнікаў маршрутных таксі, распачалі галадоўку

2006 2006-07-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Любоў Рэзановіч, Генадзь Канапліцкі, Алена Авечкіна, Аляксандар Дарадкевіч і Любоў Лаўруковіч патрабуюць адмяніць так званы рэспубліканскі збор.
Супрацоўнікі падаткавай інспэкцыі налічылі прадпрымальнікам штраф каля 200 мільёнаў рублёў (гэта каля 100 000 даляраў). Галадоўнікі настойваюць, што мясцовыя чыноўнікі няправільна трактуюць указ Аляксандра Лукашэнкі ад 25 красавіка 2004 году.
Яны паведамілі "Свабодзе", што да галадоўкі гатовыя далучыцца яшчэ некалькі ўладальнікаў маршрутных таксі ў Берасьце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства