"Ні дня без заяўкі ў абарону Бяляцкага!»

2011 2011-11-18T11:33:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/a_bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі

Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі

Праваабаронцы працягваюць бестэрміновую акцыю «Ні дня без заяўкі ў абарону Бяляцкага!», арганізаваную выпускнікамі «Адукацыйнага курсу па правах чалавека».
За гэты час у Мінгарвыканкам было пададзена больш за 60-ці заявак на правядзенне мірных сходаў: удзельнікі планавалі правесці пікеты ў людных месцах па ўсім Менску.
Сітуацыю каментуе праваабаронца Сяргей Усцінаў:
«Нягледзячы на ​​тое, што заяўкі былі аформлены ў адпаведнасці з Законам «Аб масавых мерапрыемствах», а колькасць удзельнікаў не перавышала 5-ці чалавек, усе пікеты былі забароненыя. Праваабаронцы атрымалі практычна ідэнтычныя адмовы, якія з'яўляюцца фармальнымі адпіскамі. Прычыны забароны стандартныя: «запланавана іншае масавае мерапрыемства, нельга ўсталяваць канкрэтнае месца правядзення масавага мерапрыемства, пікетаванне будзе ствараць перашкоды руху пешаходаў» і да т.п. Такія адмовы супярэчаць Закону "Аб масавых мерапрыемствах», Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародным дагаворам. Цікавым фактам з'явілася тое, што намеснік старшыні Мінгарвыканкама І. В. Карпенка бярэ на сябе дадатковыя абавязацельствы і ў шэрагу адказаў мяркуе «немэтазгодным правядзенне пікетаваньняў ў непасрэднай блізкасці ад тэрыторый, якія адносяцца да культавых будынкаў», а гэтак жа «недарэчным правядзенне пікетавання на тэрыторыі дзіцячага парку ім. Горкага».
Усе атрыманыя адмовы на правядзенне пікетаў праваабаронцы будуць абскаржваць  у судзе, і будуць дамагацца дазволу правядзеньня пікету ў падтрымку вядомага ў свеце праваабаронцы, намінанта на Нобелеўскую прэмію міру, старшыні Праваабарончага Цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international