Суд па справе спагнаньня падаткаў з Валянціна Стэфановіча прызначаны на 2 сьнежня

2011 2011-11-18T13:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

 Працэс па справе аб спагнаньні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча адбудзецца 2 сьнежня а 10-й гадзіне ў судзе Партызанскага раёна Менска. Гэты працэс павінен быў распачацца яшчэ 15 лістапада. Аднак па сямейных абставінах праваабаронца не мог патрапіць на працэс. Заяву аб пераносе даты судовага разгляду Валянцін Стэфановіч накіраваў у Партызанскі суд, які і перапрызначыў дату разгляду.

Іскавая заява з суда прыйшла праваабаронцу 2 лістапада. Валянцін Стэфановіч адзначыў, што за час разгляду па справе пеня вырасла з 6 да 9 млн. рублёў і зараз з яго спрабуюць спагнаць прыкладна 41 млн. рублёў.

Інспекцыя па падатках і зборах Партызанскага раёна сталіцы 19 кастрычніка аштрафавала Стэфановіча на суму 4 млн. 750 тыс. рублёў. Ён быў прызнаны вінаватым у правапарушэньні, прадугледжаным артыкулам 13.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях РБ (нявыплата ці няпоўная выплата падаткаў).

Апрача таго, праваабаронца паведаміў, што яго скарга адносна вынесенага яму штрафу падатковай інспекцыяй Партызанскага раёна будзе разглядацца ў судзе Партызанскага раёна 23 лістапада ў 10:00. Адпаведную позву ён атрымаў 9 лістапада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international