Ідэолаг забараніў пісаць пра паэта-земляка

2011 2011-11-17T18:31:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zelva-skobla.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы Зэльвенскага райвыканкама Юрый Кулікоў забараніў журналістам зэльвенскай раённай газеты “Праца” публікаваць матэрыял пра творчую сустрэчу настаўнікаў і вучняў зэльвенскіх школ з паэтам і публіцыстам Міхасём Скоблам і спявачкай, салісткай Белдзяржфілармоніі Таццянай Матафонавай.

Такое на Зэльвешчыне здарылася ўпершыню, не лічачы забароны публікацый і згадак у раёнцы пра паэтку-зямлячку Ларысу Геніюш. Пра гэта таксама парупіўся ўсё той жа ідэолаг Кулікоў. З яго “добрай” рукі была і знята мемарыяльная шыльда з хаты ў Зэльве, дзе жыла паэтка.  Цяпер чарга дайшла і да Міхася Скоблы, які родам з Зэльвеншчыны. Райвыканкамаўскі чыноўнік не пажадаў, каб пра слыннага земляка пісала  мясцовая прэса.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international