Прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу вынесены жорсткі прысуд

2006 2006-07-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня суд Кастрычніцкага раёну Горадні вынес рашэньне па справе ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча і задаволіў прозьбу пракурора Яўгена Шчарбака, які запатрабаваў зьняволіць Аўтуховіча і дырэктара фірмы "Ніка-транс" Юря Лявонава: першага на тры гады і шэсьць месяцаў, другога  на тры гады і пяць месяцаў.
Дзяржаўны абвінаваўца сьцьвярджаў, што яны ўхіляліся ад выплаты падаткаў, ажыцьцяўляючы перавозку пасажыраў і багажу без рэгістрацыі камэрцыйнай фірмы і без адпаведнай ліцэнзіі, таму ў выніку мясцоваму бюджэту былі нанесеныя страты ў асабліва буйным памеры.

Такім чынам, Мікалай Аўтуховіч пакараны трыма гадамі і шасьцьцю месяцамі зьняволеньня у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і з забаронай займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю на пяць гадоў.
Юры Лявонаў атрымаў тры гады і пяць месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму з забаронай на пяць гадоў займаць адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады. Лявонаву канфіскацыю маёмасьці не прысудзілі, але суд налічыў ім для сплаты агульную суму 1 мільярд і 132 мільёны рублёў - гэта выручка, якую атрымаў Аўтуховіч ад сваёй прадпрымальніцкай дзейнасьці, плюс 40 мільёнаў падатку, які ён, як палічыў суд, не заплаціў за кіроўцаў, якіх наймаў у фірме "Ніка-транс", паведаміла Радыё Свабода.

На вынясенні прысуда прасутнічалі знаёмыя Мікалая Аўтуховіча, яго супрацоўнікі, бацька, а таксама святар з Ваўкавыску, які прыехаў падтрымаць прадпрымальніка.

Адвакаты намераны абскарджваць прысуд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international