Пакаранне праваабаронцу за салідарнасць з Алесем Бяляцкім пакінута ў сіле

2011 2011-11-17T15:06:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Брэсцкі абласны суд 17 лістапада адхіліў скаргу Рамана Кісляка на пастанову суда Ленінскага раёна абласнога цэнтра, які раней прызнаў праваабаронцу вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства і аштрафаваў на 10 базавых велічынь.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Рамана Кісляка 16 кастрычніка на бульвары Касманаўтаў у Брэсце падчас правядзення адзіночнага вулічнага шэсця ў падтрымку віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўніка зачыненанага беларускімі ўладамі Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага. Ноч пасля затрымання Кісляк правёў у ізалятары часовага ўтрымання, а на наступны дзень яго адвезлі ў суд Ленінскага раёна. Аднак тады суд нават не распачаўся і матэрыялы адміністрацыйнай справы (праваабаронцу вінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства) былі накіраваны на дапарацоўку ў міліцыю. Праз тыдзень Рамана Кісляка выклікалі ў Ленінскі РАУС Брэста, дзе склалі новы пратакол, з яго вынікала, што праваабаронца праводзіў несанкцыянаванае пікетаванне.

 

Негледзячы на тое, што Кісляк спрабаваў давесці, што праведзеная ім адзіночная акцыя не падпадае пад закон аб масавых мерапрыемствах, суд першай інстанцыі прызнаў яго вінаватым, а сёння з гэтымі высновамі раённага суду пагадзілася і абласная судовая ўстанова. Зараз Раман Кісляк збіраецца падаваць скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суду, бо, паводле словаў праваабаронцы, мясцовыя ўлады забараняюць практычна ўсе непажаданыя ім акцыі, а суды ім у гэтым не пярэчаць. “Такім чынам парушаецца гарантаванае Канстытуцыяй Беларусі права заяўнікаў і патэнцыйных удзельнікаў такіх акцый на свабоднае выказванне свайго меркавання ", - кажа Раман Кісляк.
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international