6 ліпеня салігорскі суд вынес папярэджаньне бацькам 16-гадовага Яўгена Мядзьведзева

2006 2006-07-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хлопца затрымалі ў сярэдзіне чэрвеня, калі Яўген Мядзьведзеў пікетаваў салігорскі суд, дзе разглядалася справа іншага моладзевага актывіста  Аляксея Валабуева.
Аляксей Валабуеў разам з Іванам Шылам ладзіў пікет-пэрформанс перад адміністрацыйным будынкам прадпрыемства "Белкалій". У гарнякоў пачаліся эканамічныя праблемы, і хлопцы прапаноўвалі мінакам набыць соль, каб дапамагчы галоўнаму прадпрыемству гораду. Справа трэцяга ўдзельніка справы, Івана Шылы, чакае разгляду.
Для Яўгена Мядзьведзева сёньняшні суд  ужо ня першае наступства ягонай грамадзка-палітычнай дзейнасьці: "Мяне выклікалі ў КДБ і пракуратуру ў справе "Маладога фронту". Бралі тлумачальныя, адказваў на пытаньні  як я зьвязаны з "Маладым фронтам", што я ведаю пра яго? Я казаў, што нічога ня ведаю".

Па звестках Радыё Свабода, Іван Шыла чакае разгляду сваёй справы цягам ліпеня. 15-гадовага хлопца чакае сустрэча з адміністрацыйнай камісіяй, якую ўзначальвае намесьніца старшыні выканкаму па ідэалёгіі Галіна Пятрашка.
Іван Шыла з паплечнікамі першым пачаў акцыю-галадоўку маладафронтаўцаў, якая працягвалася ад 29 траўня да 17 чэрвеня. У часе галадоўкі Іван Шыла меў сустрэчу са старшынём Салігорскага выканкаму Міхаілам Амельянчуком, які гэтак выказаўся пра грамадзка-палітычную дзейнасьць маладых актывістаў, і пэрсанальна Івана: "За пятнаццаць дзён зрабі заяўку. Ня зробіш  будзеш сядзець у клетцы, зразумеў?"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international