Адваката Саннікава спрабавалі не дапусціць у будынак Дэпартаменту выканання пакаранняў

2011 2011-11-17T13:21:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sannikov1_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адваката экс-кандыдата ў Прэзідэнты Андрэя Саннікава Марыну Кавалеўскую не прыняў начальнік Дэпартаменту выканання пакаранняў па Магілёву і Магілёўскай вобласці. Замест яго з Марынай Кавалеўскай сустрэўся адзін з яго намеснікаў.

Праваабронца Барыс Бухель адзначае, што спачатку адваката ўвогуле не пускалі на ганак будынка.

“Гэта працягвалася каля 30 хвілін. Марыну Кавалеўскую па-просту не пускалі ўнутр будынка. У яе ўзялі скаргу з нагоды нядопуску ў турму да Андрэя Саннікава, аднак адмаўляліся адразу ставіць на копіі скаргі рэгістрацыйны нумар. Кнігу заўвагаў і прапановаў ёй таксама адмаўляліся выдаваць па розных прычынах. Калі ж яна, нарэшце, яе дамаглася і яе пусцілі ўнутр, то яна пакінула там скаргу ў кнізе заўвагаў і прапановаў. Аператыўна вырашыць пытанне з яе допускам да падабароннага ў Дэпартаменце адмовіліся”, - гаворыць Барыс Бухель.

“Акрамя гэтага да будынку пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі. Выйшаў намеснік начальніка Ленінскага РАУСа спадар Патарэнка, які спытаў нас, ці не збіраемся мы тут праводзіць несанкцыяваны пікет, на што мы адказалі, што не маем такога намеру”, - працягвае праваабронца.

Пасля візіту ў Дэпартамент выканання пакаранняў па Магілёву і Магілёўскай вобласці адвакат аднесла скаргу ў абласную пракуратуру. Там спрэчных пытанняў пры рэгістрацыі скаргі не ўзнікла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international