viasna on patreon

Тэкст абвінавачвання, перапрад’яўленага Алесю Бяляцкаму 16 лістапада пракурорам Сайкоўскім

2011 2011-11-17T11:44:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sajkouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пракурор Уладзімір Сайкоўскі

Пракурор Уладзімір Сайкоўскі

Дзяржаўны абвінаваўца, начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем падатковага і мытнага заканадаўства пракуратуры горада Мінска Уладзімір Сайкоўскі, разгледзеўшы матэрыялы крымінальнай справы № 11081100188 устанавіў:

"Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, 25.09.1962 года нараджэння, раней не судзімы, які з'яўляецца плацельшчыкам падаходнага падатку, які стаіць на ўліку інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Першамайскім раёне г. Мінска пад уліковым нумарам плацельшчыка фiзiчнай асобы (нумар),  зарэгістраваным па адрасе  г. Мінск, пр. Незалежнасці 78а-48, у перыяд з 2008 года па 16 траўня 2011 года, з'яўляючыся падатковым рэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, дакладна ведаючы пра абавязак аплачваць падаходны падатак з даходаў, якія з’яўляюцца аб'ектам падаткаабкладання падаходным падаткам з фізічных асоб, атрыманых у выглядзе грашовых сродкаў з крыніц за межамі Рэспублікі Беларусь, звязаных з выкананнем ўскладзеных ў рамках дасягнутых дамоўленасцей абавязальніцтваў, шляхам ўхілення ад прадастаўлення падатковай дэкларацыі за 2007 год, а таксама  наўмыснага заніжэння падатковай базы, і унясенне ў прадстаўленую ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах РБ па Першамайскім р-не г. Мінска падатковую дэкларацыю па разліку падаходнага падатку за 2008, 2009, 2010 гады загадзя ілжывых звестак, ухіліўся ад выплаты сум падаходнага падатку з даходаў, атрыманых у 2007-2010 гадах  нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выглядзе грашовых сродкаў у суме 567 721 еўра  9 еўрацэнтаў,  гэта значыць 2 мільярды 70 млн. 970 тыс. 110 бел. руб. па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь,  што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў памеры 352 млн. 274тыс. 360 руб., што ў 10064 разы перавышае памер устаноўленай базавай велічыні, якая складае 35 тыс. бел. руб., а гэта значыць у асабліва буйным памеры.

Такім чынам ён, атрымаў  у адпаведнасці з падпунктам 1.1. пункта 1 артыкула 2 закона РБ “Аб падаходным падатку з фізічных асоб” ад 21 снежня 1991 года, з’яўляючыся аб'ектам падаткаабкладання  падаходны падатак з фізічных асоб з даходу нерэзідэнтаў РБ, звязаных з выкананнем ўскладзеных ў рамках дасягнутых дамоўленасцей абавязальніцтваў, у выглядзе грашовых сродкаў пералічаных у 2007 годзе на банкаўскі рахунак № ...,  адкрытым на ягонае імя ў Банку Слёнскі (Рэспубліка Польшча) ў агульнай суме 542тыс. 621еўра 32 еўрацэнты, што па курсе Нацыянальнага Банка РБ на дату паступлення склала 414 млн. 444тыс.40 бел. руб., што з’яўляецца парушэннем падпункта 1.4 пункта 1 артыкула 22 Падатковага кодэксу РБ, пункта 2 арт.22., падпункта 2 пункта 20 артыкула 230 Закона аб падаходным падатку,здзейсненае наўмысна, з мэтай панізіць аплату сумы падаходнага падатку з фізічных асоб;

Не прадставіў ва ўстаноўлены тэрмін да 2008.03.01 у падатковы орган падатковую дэкларацыю разліку за 2007 год і ў парушэнне падпункта 1.1 пункта 1 арт.22; падпункта 1.2 п.1; пункта 5 арт. 22; пункта … арт..23 і не  аплаціў ва ўстаноўлены тэрмін да 16 мая 2008 года падаходны падатак, парушыўшы тым самым выплаты сум падаходнага падатку з даходу, атрыманага з крыніцы, якая знаходзiцца за межамі РБ, шляхам не прадастаўлення ў Інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах РБ па Першамайскім р-не, г. Мінска падатковай дэкларацыі па падаходнаму падатку за 2007 год, што прынесла шкоду дзяржаве ў памеры 119 млн. 934 тыс. 17 бел. руб.;

 Ён жа, дзейнічаючы наўмысна, з мэтай панізіць суму падаходнага падатку, парушыў ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 ст.2 Закона аб'ектам падаткаабкладання падаходнага падатку з фізічных асоб даходу рэзідэнтаў РБ, звязаных з выкананнем ўскладзеных ў рамках дасягнутых дамоўленасцяў у выглядзе грашовых сродкаў, пералічаных у 2008 на банкаўскі рахунак № … адкрытым на яго імя ў Банку Слёнскім ў Рэспубліцы Польшча ў суме 69 тыс. 348 еўра,  што па курсе Нацыянальнага Банка РБ на дату паступлення склала 231млн.740тыс.845 руб.;

Парушыў падпункт 1.4 пункта 1 арт.22; пункт 2 арт.22 Закона і не адлюстраваў названыя даходы ў прадстаўленай 1 сакавіка 2009 г. за № 4-3/2278 ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах РБ па Першамайскім р-не  г. Мінска ў падатковай дэкларацыі па падаходным падатку за 2008 год і здзейсніў парушэнне падпункта 1.1 пункта 1 арт.22 Кодэкса, ухіліўшыся тым самым ад выплаты сумы падаходнага падатку з фізічных асоб шляхам заніжэння падатковай базы і ўнясення ў падатковую дэкларацыю загадзя ілжывых звестак аб даходах, атрыманых ад крынiц за межамi Рэспублiкi Беларусь, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў суме 63 730 444 рублі.

Ён жа, дзейнічаючы наўмысна, з мэтай ухілення ад выплаты сум падаходнага падатку атрымаўшы даходы  ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца ў адпаведнасці з падпунктам. 1.1 пункта 1. артыкула 2 Закона аб'ектам падаткаабкладання падаходным падаткам з фізічных асоб, звязаныя з выкананнем ім ўскладзеных ў рамках дасягнутых дамоўленасцей абавязкаў, у выглядзе грашовых сродкаў, пералічаных у 2009 годзе на банкаўскі рахунак № …, адкрыты на ягонае імя ў АТ «Банк Слёнскі» (Рэспубліка Польшча) у суме 34.569 еўра і даходы ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, звязаныя з выкананнем ім ўскладзеных ў рамках дасягнутых дамоўленасцей абавязкаў, у выглядзе грашовых сродкаў, пералічаных у 2009 годзе на банкаўскі рахунак № …, адкрыты на яго імя ў «НБ Нордбанк» (Літоўская Рэспубліка) у суме 149.916 еўра 97 еўрацэнтаў, што па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату паступлення склала ў агульнай суме 695 273 700 рублёў.

У парушэнне падпункта 1.4 пункта 1 артыкула 22 Кодэкса, пункта 2 артыкула 22 Закона не адлюстраваў названыя даходы ў прадстаўленых на 27 лютага 2010 года за № 4-3/997 і 27 красавіка 2010 года за № 4-3/1436 ў інспекцыю МПЗ РБ па Першамайскім раёне г. Мінска падатковых дэкларацыях па падаходнаму падатку за 2009 год, і ў парушэнне падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 22 Кодэкса, пункта 5 артыкула 22, пункта 5 артыкула 23 Закона не выплаціў ва ўстаноўлены тэрмін да 2010.05.17 падаходны падатак, ухіліўшыся тым самым ад выплаты сумы падаходнага падатку з фізічных асоб шляхам заніжэння падатковай базы і ўнясення ў падатковую дэкларацыю (разлік) загадзя ілжывых звестак аб даходах, атрыманых ад крынiц за межамi Рэспублiкi Беларусь, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў суме 82 270 274 рубля;

Ён жа, дзейнічаючы наўмысна, з мэтай ухілення ад выплаты сумы падаходнага падатку, атрымаўшы даходы ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 153 Кодэкса аб'ектам падаткаабкладання падаходным падаткам з фізічных асоб, звязаныя з выкананнем ім ўскладзеных ў рамках дасягнутых дамоўленасцей абавязкаў у выглядзе грашовых сродкаў, пералічаных ў 2010 годзе на банкаўскі рахунак нумар…, адкрыты на яго імя ў ААТ Інгбанку Польскай рэспублікі ў суме 20 650 еўра і даходы ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, звязаныя з выкананнем ім ўскладзеных у межах дасягнутых дамоўленасцяў абавязкаў з грашовых сродкаў, пералічаных у 2010 годзе на банкаўскі рахунак нумар …, адкрыты на яго імя ў АГ “Норд банку” Літоўская рэспубліка ў суме 157 615 еўра і 80 еўрацэнтаў, што па курсе Нацбанка Рэспублікі Беларусь на дату паступлення ў агульнай суме склала 729 512 025 рублёў, у парушэнне падпункта 1.4 пункта 1 артыкула 22, пункта 2 артыкула 178, пункта 1 артыкула 180 Кодэкса не адлюстраваў названыя даходы ў прадстаўленай 3 сакавіка 2011 пад нумарам 4-3/950 у Інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Першамайскім раёна Мінска ў падатковай дэкларацыі па падаходнаму падатку за 2010 год.

У парушэнне падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 22, пункта 3 артыкула 178, пункта 6 артыкула 180 Кодэкса не выплаціў ва ўстаноўлены тэрмін да 16 мая 2011 года падаходны падатак, ухіліўшыся тым самым ад выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб шляхам заніжэння падатковай базы і ўнясення ў падатковую дэкларацыю (разлік) загадзя ілжывых звестак аб даходах, атрыманых з крыніц за межамі Рэспублікі Беларусі, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў суме 86 339 723 рублі.

Такім чынам, Бяляцкі ухіліўся ад выплаты сумы падаходнага падатку шляхам ўхілення ад прадастаўлення падатковых дэкларацый, наўмыснага заніжэння падатковай базы і ўнясення ў падатковыя декларацым загадзя ілжывых звестак, што пацягнула прычыненне ўрону дзяржаве ў асабліва буйным памеры, гэта значыць здзейсніў злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Прымаючы пад увагу, што па справе сабраныя дастатковыя доказы, якія даюць падставы для прад'яўлення абвінавачвання і кіруючыся артыкуламі 240, 241, 243, часткай 2 артыкула 301 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь

пастанавіў прыцягнуць Бяляцкага Аляксандра Віктаравіча, 25 верасня 1962 года нараджэння, ураджэнца пасёлка Вяртсіля Сартавальскага раёна Рэспублікі Карэлія Расійскай Федэрацыі ў якасці абвінавачанага па дадзенай крымінальнай справе, прад’явіць абвінавачанне ў здзяйсненні крымінальнага злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, ўручыць абвінавачанаму копію пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства