Чавуская раёнка замову па дыскрэдытацыі Алеся Бяляцкага выканала

2011 2011-11-17T11:25:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас суду

Алесь Бяляцкі падчас суду

У нумары газеты “Іскра” за 12 лістапада з’явіўся артыкул пад назвай “Тайны политбизнеса” за аўтарствам ужо вядомага нам Дзяніса Паліванава. Артыкул у адрозненні ад іншых магілёўскіх газет, выйшаў пад іншай назвай, аднак ягоны змест застаўся нязменным.

Праваабронца Алесь Бяляцкі, як піша аўтар артыкулу, зрабіў сабе прыгожае жыццё – жыве ў двух кватэрах у цэнтры горада, ездзіць на шыкоўнай машыне (хоць насамрэч і правоў не мае), адпачывае на лецішчы ў Ракаве, а таксама некалькі разоў на год выязджае з сям’ёй на адпачынак за мяжу. Усё бы нічога, аднак ён не плаціць падаткі. Ягоная жонка мае дзявочае прозвішча і працуючы ў “Вясне” галоўным бухгалтарам не выклікае падазрэнняў у спонсараў.

Гэты артыкул атрымаў шырокае абмеркаванне на форуме Чавусаў і Чавускага раёна. Наведнікі так і не ўбачылі нічога дрэннага ў тым, што жонка працуе бухгалтарам (на іх думку 2/3 беларускіх фірмаў працуюць па такой прыкмеце, а прэзідэнт Лукашэнка мае шэраг сваіх родных на адказных дзяржаўных пасадах), прааналізавалі фонды, якія з’яўляюцца некамерцыйнымі аб’яднаннямі і якія створаны і парцуюць для грамадска-карысных мэтаў і абвінавацілі аўтара артыкула ў адсутнасці журналісцкай этыкі – вырак Алесю Бяляцкаму яшчэ не вынесены, аднак яго ўжо пачалі паліваць брудам.

Нагадаем, што артыкул пра Алеся Бяляцкага быў размешчаны на сайце інфармацыйная агенцыі БЕЛТА. Пасля яго рэкамендавалі размесціць у праўладных гарадскіх і раённых газетах краіны.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international