Экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава адшукалі ў Магілёўскай турме

2011 2011-11-17T13:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudsannikau27.04.2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суды за Плошчу: Саннікаў, Васілевіч, Гнедчык, Мірзаянаў, Яроменка

Суды за Плошчу: Саннікаў, Васілевіч, Гнедчык, Мірзаянаў, Яроменка

Сёння, 17 лістапада, магілёўскую турму №4 наведаў адвакат асуджанага за “Плошчу-2010” экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Падчас сустрэчы з адміністрацыяй турмы стала вядома, што Андрэй Саннікаў зараз знаходзіцца ў іх установе. Адвакату Марыне Кавалеўскай не дазволілі сустрэчу са сваім падабаронным.

Нагадаем, што экс-кандыдат у Прэзідэнты быў этапаваны з Бабруйскай турмы ў невядомым напрамку. Пра месца ягонага знаходжання адвакату не паведамлялася.

Пасля ўчарашніх пошукаў актывісты ўстанавілі, што Андрэя Саннікава ў турмах Віцебскай вобласці няма. Праваабаронцы выказалі здагадку, што ён можа знаходзіцца ў Магілёўскай турме.

“Я ўчора зтэлефанаваў у Магілёўскую турму №4, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - аднак дзяжурны маёр мне паведаміў, што ў іх Андрэя Саннікава няма. Сёння ж ён аказаўся ў іх. Ні то мне ўчора схлусілі, ні то яго туды даставілі сяння ноччу”.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international