Беларусь усталявала новыя грашовыя паборы на дарогах

2006 2006-07-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У калоне і пад узброеным канвоем міліцыі мусяць цяпер рухацца па дарогах Беларусі міжнародныя аўтаперавозчыкі. Паводле ўсталяваных тарыфаў, за адзін кілямэтар такога суправаджэньня трэба заплаціць да 70 амэрыканскіх цэнтаў.

Прафэсійны "дальнабойшчык" Валянцін Пілка з так званага гораду беспрацоўных Капыля, што на Меншчыне, зарабляе зараз на жыцьцё ў адной з транспартных арганізацыяў Расеі. У тэлефанаваньні на Радыё Свабода ён скардзіцца, што Беларусь усталявала новыя грашовыя паборы на дарогах: "Праяжджаеш Нямеччыну, праяжджаеш Польшчу і толькі ў Беларусі  пад канвой! Гэты прымус нікому ня патрэбны. Проста яны зрываюць грошы. Аўтамашына канвою наперадзе, аўтамашына  ззаду. Нас даішнікі прыпынілі і аштрафавалі кожнага. Заяўляюць: "Вы не маеце права рухацца на такой хуткасьці!" Але ж хіба мы вінаватыя? Канвой так вядзе".
Далей Валянцін Пілка патлумачыў, што дазвол на перамяшчэньне па тэрыторыі Беларусі дае мытня, а суправаджае грузы яе аўтамабільны канвой, альбо асобнае падразьдзяленьне Дэпартамэнту аховы міліцыі. У гутарцы з дзяжурным афіцэрам Тунчыкам гэтай установы высьветлілася, што нормы, патрабаваньні і грашовыя стаўкі вызначаныя на самым версе ўлады: "Ёсьць адпаведны указ прэзыдэнта. Калі вязуць тытунёвую ці алькагольную прадукцыю, то абавязкова павінныя канваіравацца да месца прызначэньня".
Паводле суразмоўцы, на тэрыторыі Беларусі 74 адрасы абавязковага суправаджэньня грузаў. Найвялікшая адлегласьць  ад памежнага пункта "Макраны" да пункта "Бігасава-1"  736 кілямэтраў. Кошт паслугі -- 512 даляраў з кожнага грузавіка. Па афіцыйных зьвестках, толькі зь Берасьцейскай мытні ў суткі пад канвоем адыходзяць паўсотні і больш аўтамашынаў.
Як лічыць беларускі аналітык Канстанцін Скуратовіч, улада адшукала чарговую "кармушку": "Гэта залішняе. У нас няма такіх абставінаў на дарогах, каб абавязкова суправаджалі транзытныя "фуры" празь Беларусі і бралі за гэта аплату. Гэта імкненьне налажыць лапу на яшчэ адзін неарганізаваны бізнэс, як ім падаецца. А ўвогуле для транзытнай краіны вельмі дрэнная з'ява. Ужо ж абмінаюць, ня хочуць ехаць празь Беларусь перавозчыкі".
Дарэчы, на летні сэзон у Беларусі павялічаная таксама аплата за суправаджэньне ад мяжы збожжаўборачных камбайнаў; племянных сьвіней і кароў ды іншых так званых нестандартных грузаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international