Магдалена Каліноўска абскардзіла сваю дэпартацыю

2011 2011-11-16T15:34:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stop-kontrol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магдалена Каліноўска сёння пакінула Беларусь. З’яўляючыся супрацоўніцай фонду «Institutum Orientalium», яна займалася пошукам людзей для навучання ў Польшчы ў галіне вядзення турыстычнага бізнесу, а таксама бізнесу звязанага з сельскай гаспадаркай і транспартам.

Дзяўчына накіравала адпаведную скаргу на імя начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама. У скарзе яна адзначае, што не згодна з пастановай начальніка УУС Кастрычніцкага раёна і просіць прызначыць ёй больш мяккае пакаранне без дэпартацыі і забароны на ўезд у Беларусь.

“Мне забаранілі ўезд у Беларусь на тры гады, хаця ацягачаючых падставаў пры разглядзе справы не было выяўлена. У пастанове ідзе спасылка доказаў маёй віны на суседзеў, аднак у пратаколе адміністрацыйнага правапарушэння ніякія сведкі не пазначаны, і з іх паказаннямі мяне ніхто не знаёміў”, - гаворыць Магдалена.

Дзяўчына адзначае, што пераехала на новы адрас жыхарства ў пачатку лістапада і яшчэ не паспела паведаміць пра гэта ў міліцыю.

Юрыст Сяргей Фамін адзначае, што падставаў для дэпартацыі Магдалены Каліноўскай не было.

“У дзяўчыны двайное пакаранне – штраф у памеры 7 000 рублёў і дэпартацыя. Хаця яна не з’яўляецца злосным парушальнікам рэжыму пражывання ў краіне. Улады палічылі інакш. Гэта можна лічыць палітычна матываваным рашэннем”, - гаворыць Сяргей Фамін.

Магдалена Каліноўска сёння пакінула Беларусь. З’яўляючыся супрацоўніцай фонду «Institutum Orientalium», яна займалася пошукам людзей для навучання ў Польшчы ў галіне вядзення турыстычнага бізнесу, а таксама бізнесу звязанага з сельскай гаспадаркай і транспартам. У нашай краіне яна знаходзілася ад жніўня месяца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international