Наваполацкая гарадзкая газета "Химик" вымушаная прыпыніць выхад

2006 2006-07-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар газеты Сяргей Балай, такое становішча стала вынікам таго, што ў снежні мінулага года "БелПошта" скасавала дамову з газетай і выключыла з падпіснога каталога. А ў лютым 2006-га адмовіўся працягнуць дамову з рэдакцыяй "Віцебскаблсаюздрук", спаслаўшыся на "эканамічную немэтазгоднасць".
Давялося аператыўна наладзіць уласную сетку дастаўкі выдання, але з-за немагчымасці правесці паўнацэнную падпісную кампанію газета страціла больш за палову сваіх падпісчыкаў - у снежні 2005 года наклад газеты складаў 4.500 экземпляраў, а на момант прыпынення выхаду - крыху больш за 300.
Напрыканцы мінула года ў рэдакцыі быў удалы вопыт супрацоўніцтва па распаўсюджанні газеты з сеткай гарадскіх крамаў, але, спаслаўшыся на "магчымыя праблемы", гаспадары крамаў адмовіліся далей супрацоўнічаць, -- расказвае Сяргей Балай.
Зараз калектыў у бестэрміновым адпачынку. Але на гэтым не збіраецца спыняцца і будзе актыўна шукаць выйсця з эканамічнага крызісу. Магчыма, гэта будзе інтэрнэт-версія газеты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international