Пракурор падтрымаў адмову выканкама аб забароне марафонскай хадзьбы

2011 2011-11-16T12:26:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikola.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Микалай Чарнавус

Микалай Чарнавус

15 лістапада баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус атрымаў адказ з раённай пракуратуры на сваю заяву ў сувязі з адмовай райвыканкаму ў дазволе на правядзенне марафонскай хадзьбы па вуліцах вёскі Вялікая Каўпеніца. Нагадаем, што заяву грамадскі актывіст падаў у райвыканкам 21 кастрычніка, але яна была зарэгістравана толькі праз 4 дні, таму падставай для забароны стала нібыта “парушэнне” заяўнікам тэрміну падачы заявы. У сувязі з гэтым Мікалай Чарнавус звярнуўся да раённага пракурора і пісьмова падцвердзіў, што ён не парушыў тэрмін падачы заявы і прасіў пракурорскага рэагавання на гэты факт.

З адказу раённага пракурора А.Смаля фактычна вынікае, што ён не жадае прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў райвыканкама, чым фактычна ўхіліўся ад адказу па сутнасці праблемы.

- Цяпер я вымушаны звярнуцца да абласнога пракурора і прасіць яго адмяніць незаконнае рашэнне Баранавіцкага райвыканкама аб забароне марафонскай хадзьбы,- паведаміў Мікалай Чарнавус.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international