Звальненне за Народны сход у Баранавічах

2011 2011-11-16T12:13:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Звольнена з працы сябра аргкамітэту Народнага сходу ў Баранавічах Анжэла Камбалава. Пасля  заканчэння  кантракта дырэктарка прыватнай невялікай фірмы “Белаграбудпадшыпнік”, дзе Камбалава 6 гадоў прапрацавала бухгалтарам, прапанавала ёй звольніцца па згодзе бакоў.

Па словах актывісткі, дырэктарка напалохалася магчымых праверак у выпадку, калі Камбалава застанецца ў іх працаваць. Дададзім, што на наступны дзень пасля таго, як на працоўным месцы актывістку наведала міліцыя для  складання пратаколу за распаўсюд улётак пра Народны сход перад 8 кастрычніка, дырэктарка адправіла Камбалаву ў адпачынак.

З 16 кастрычніка Анжэла Камбалава папоўніць спіс беспрацоўных у Баранавічах. Ад грамадскай і палітычнай дзейнасці сябра АГП Камбалава адмаўляцца не збіраецца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international