viasna on patreon

Працэс па справе Алеся Бяляцкага працягнецца 22 лістапада

2011 2011-11-16T23:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialacki-sud1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У будынку суда Маскоўскага раёна Мінска працягваецца працэс Алеся Бяляцкага.

Пракурор папрасіў абвесьціць перапынак да 10:30, каб мець час “дафармуляваць” новае абвінавачаньне, якое будзе выстаўленае старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

10-45 Пракурор зачытаў "новае" абвінавачаньне, якое адрозьніваецца ад папярэдняга толькі фразай "у выкананьне раней заключаных дамоўленасьцяў". У астатнім - тое самае: ч.2 арт. 243 КК РБ (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Адвакат папрасіў перапынка ў судовым паседжаньні для азнаямленьня з новым абвінавачаньнем. Суд пагадзіўся і абвесьціў перапынак да 22 лістапада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства