Бабруйск: Маёр Рудзько папярэдзіў затрыманую на Дзяды, што яе будуць судзіць

2011 2011-11-15T15:35:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/znich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алену Тоўсцік, адну з затрыманых на Дзяды за запаленыя свечкі, супрацоўнікі міліцыі запрашалі па тэлефону на сустрэчу два дні. А сёння раніцай, 15 лістапада, без дазволу і запрашэння проста заявіліся да яе дахаты.

-У мяне дзіця два з паловай гады, хварэе на бранхіт, менавіта таму я і адмаўлялася з імі сустрэцца, - распавядае Алена Тоўсцік. – Усю ноч не спалі з-за гэтага, а міліцыянты прыйшлі і давай у дзверы грукаць. Я толькі з-за таго каб дзіця не разбудзіць, пусціла іх. Прыйшоў маёр міліцыі Сяргей Рудзько з міліцыянтам, які не прадставіўся. Склалі ажно два пратаколы! Гэта ўжо трэці складзены на мяне пратакол за запаленыя на Дзяды свечкі.

Маёр міліцыі заявіў Алене Тоўсцік, што шукаў яе два дні, бо яму трэба перадаваць матэрыялы яе справы ў суд. У першым пратаколе яе зноў прасілі патлумачыць, чаму яна ішла са свечкамі, з кім ішла і навошта. То бок, гэты праткол цалкам паўтараў той, што быў складзены на маладую жанчыну і яе сяброў у дзень затрымання.

-У другой паперы было напісана, што я ўдзельнічала ў шэсці з мноствам людзей, і маёр Рудзько прасіў падпісаць яе, - працягвае распавядаць Алена Тоўсцік. – Я кажу, як жа я буду гэта падпісваць, гэта ж няпраўда! Якое мноства людзей, нас усяго чацвёра было. Тады ён выйшаў на пляцоўку, паклікаў суседку і прыбіральшчыцу. У іх прысутнасці прачытаў гэтую паперу, і яны падпісаліся, што азнаёмленыя са зместам. Навошта гэта было зроблена, не разумею. Але ясна адно: нас будуць судзіць за свечкі, і, напэўна, як арганізатараў “несанкцыянаванай акцыі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international