На актывістаў адміністратыўныя пратаколы склалі завочна

2011 2011-11-15T13:39:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістцы Паліне Кур’яновіч і ейнаму брату Паўлу Кур’яновічу па пошце прыйшлі копіі пратаколаў аб адміністратыўных правапарушэньнях, складзеныя бяз іхняй прысутнасьці за ўдзел у акцыі, да якой яны не маюць ніякага дачыненьня.

У пратаколах, складзеных па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), Паўла і Паліну Кур’яновіч вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі 26 кастрычніка, калі актывісты стаялі з партрэтамі палітвязняў у вагонах метро і ля будынку чыгуначнага вакзалу ў Менску. За тую акцыю актывістка Юлія Сцяпанава была аштрафаваная на 30 базавых велічыняў, Міхаіл Ермалюк арыштаваны на 5 сутак, а Вольга Бандарэнка адбыла арышт даўжынёй 10 сутак.

Паўла і Паліну Кур’яновіч выклікаюць на разгляд справаў у суд Кастрычніцкага раёну Мінска на 18 лістапада а 14-30.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international