viasna on patreon

Адбылася вочная стаўка па справе аб “хуліганстве”

2011 2011-11-14T18:23:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maksim-gubarevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння,  14 лістапада, у Мінску адбылася вочная стаўка аднаго з падазраваных паводле крымінальнай справы за хуліганства -- прадстаўніка Партыі БНФ з Гародні Максіма Губарэвіча са сведкай “збіцця” ахоўніка будынку, дзе месціўся офіс Партыі БНФ. Па словах Максіма Губарэвіча, маладая дзяўчына заявіла, што яна праз сцяну свайго офісу пачула, як некага б’юць, праз тры хвіліны яна выглянула ў акно і назірала, як трое чалавек хвілін 15 білі ахоўніка. Апісаць, як выглядалі “хуліганы” сведка не змагла і пастаянна блыталася ў сваіх паказаннях.

Сябра сойму Партыі БНФ Максім Губарэвіч разам з сваім адвакатам перадаў следчай у гэты дзень таксама заяву, у якой ён адзначае незаконнасць ператрусу, што адбыўся 10 лістапада ў кватэры, дзе ён пражывае разам з бацькамі. Губарэвіч даводзіць, што гэты ператрус не меў і не мог мець ніякага дачынення да падазрэння яго ў здзяйсненні хуліганства.      

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства