Каля трохсот беларусаў будуць вучыцца ў польскіх навучальных установах

2006 2006-07-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Урад Польшчы выдзеліў стыпендыю студэнтам, што былі выключаны з беларускіх ВНУ за апазіцыйную дзейнасць.
Як паведаміла pahonia.promedia.by са спасылкай на IAR, увесь ліпень і верасень беларусы будуць інтэнсіўна вывучаць польскую мову. А ў перапынку, у жніўні, яны будуць падарожнічаць па Польшчы і знаёміцца з нашай краінай,  гаворыць дырэктар стыпендыі Ян Маліцкі са Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта.  Студэнты ўбачаць найбольш вядомыя і слынныя месцы Польшчы. Пазнаёмяцца таксама з некалькімі студэнцкімі гарадкамі, дзе з кастрычніка будуць вучыцца.
З першага кастрычніка студэнты распачнуць навучанне ў дзяржаўных і прыватных ВНУ. Ян Маліцкі адзначыў, што ў большасці яны будуць працягваць тыя кірункі, на якіх вучыліся ў Беларусі. Магчымасць змены кірунка будзе магчыма толькі для тых, хто быў выключаны з першага курса навучання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international