На Ірыну Яскевіч склалі другі пратакол за першы Народны сход

2011 2011-11-14T16:15:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jaskevich.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскую арганізатарку Народнага сходу супрацоўнікі міліцыі вінавацяць у парушэнні закону пра масавыя мерапрыемствы. Першы пратакол, складзены супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС за правядзенне сходу 8 кастрычніка, суд да разгляду не прыняў.  14 лістапада міліцыянты склалі іншы пратакол.

Падстава для складання пратаколу ранейшая: хоць у новым пратаколе цяпер напісана, што спадарыня Ірына праводзіла менавіта сход, актывістку па-ранейшаму вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванай вулічнай акцыі.

“Я ўжо некалькі разоў тлумачыла, што сходы не падпадаюць пад закон пра правядзенне вулічных акцый, што ёсць асобны  закон, якім рэгламентуецца іх правядзенне, і на такі сход не трэба прасіць дазволу ва ўладаў. Але супрацоўнікі міліцыі нібыта не чуюць, што я ім кажу. Так што мне зноў давялося пісаць доўгае тлумачэнне, якое я прыклала да пратаколу”, -- распавяла Ірына Яскевіч.

Новы пратакол у самым хуткім часе будзе перададзены ў суд, сказалі Ірыне Яскевіч. Бо сцякае тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці – імпрэза, за якую вінавацяць Ірыну Яскевіч, адбылася ўжо больш за месяц таму.

Разам з ёй да судовай адказнасці прыцягваюць і віцебскую актывістку Тацяну Севярынец, якая  была сакратаром  на сходзе 8 кастрычніка.

Першыя пратаколы на абедзьвюх спадрынь былі складзены яшчэ 26 кастрычніка, аднак суддзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская вярнула іх назад у міліцыю, бо не знайшла ў прадстаўленых міліцыянтамі матэрыялах   складу правапарушэння.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international