Міліцыянты гвалтам узялі адбіткі пальцаў

2011 2011-11-14T15:06:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Філіпа Кірдуна у суботу 12 лістапада выклікалі ў Гарадскі аддзел міліцыі №1 УУС Фрунзенскага раёна Мінска нібыта па пытаньні, зьвязаным з ваенкаматам. На месцы высьветлілася, што справа тычылася зняцьця адбіткаў пальцаў.

Год таму Філіп адмовіўся праходзіць дактыласкапію па рэлігійных перакананьнях і напісаў свае тлумачэньні супрацоўнікам міліцыі.

Міліцыянты Бірчанка Аляксандр Мікалаевіч і Доўнар Сяргей Сяргеевіч спачатку спрабавалі запалохаць хлопца, штурхалі яго па кабінеце. Аднак, калі гэта не дапамагло, яны вырашылі апрануць на Філіпа Кірдуна кайданкі, і прымусова зьняць адбіткі пальцаў.

Пасьля зняцьця адбіткаў юнака пакінулі ляжаць на падлозе позе “ластаўка” цягам 2 гадзінаў. Пасьля Філіпа зьмясьцілі ў ізалятар ГАМ і адмовілі ў паведамленьні родным аб ягоным месцы знаходжаньня. На хлопца склалі пратакол  па арт. 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international