Міліцыя ў Салігорску не навучылася працаваць з законам аб дактыласкапіі

2011 2011-11-14T11:16:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад жыхароў Салігорску да мясцовых праваабаронцаў зноў пачала трапляць інфармацыя аб актывізацыі міліцыі ў сувязі з абавязковай даткыласкапічнай рэгістрацыяй.

Супрацоўнікі Салігорскага РАУС, амаль заўсёды гэта простыя ўчастковыя, тэлефануюць жыхарм гораду да дому ды патрабуюць у тэрміновым парадку з’явіцца ў аддзяленне міліцыі для здачы адбіткаў пальцаў. Просьбы салігорцаў аб выкліку адпаведнай павесткай ці накіраваннем з абавязальніцтвам, як гэтага патрабуе заканадаўства, успрымаюцца міліцыянтамі “у штыкі”. Сярод такіх салігорцаў апынуўся і праваабаронца Аляксей Валабуеў:

- Так, патэлефанавалі нібыта з міліцыі на мой прыватны мабільны нумар ды заптрабавалі з’явіцца на дактыласкапію. Я б можа быў і не супраць, але гэтую працэдуру я ўжо праходзіў раней, таму сказаў, каб выклікалі адпаведнай позвай, аформленай у адпаведнасці з заканадаўствам.

Сітуацыю вакол абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі ў рэгіёне пракаментаваў прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Леанід Мархотка:

- Уласна, сітуацыя аднолькавая па ўсёй краіне. Закон нібыта ёсць, а юрыдычна замацаванага падробнага рэгламенту праходжання гэтай працэдуры ваеннаабавязанымі няма. Сітуацыя ўскладняецца прававой непісьменнасцю саміх міліцыянтаў. Мяне самога летам выклікалі на дактыласкапію, хоць я ўжо выключаны з ваеннабавязаных па ўзросту.

Да таго ж, адзначае праваабаронца, супрацоўнікі міліцыі перавышаюць свае паўнамоцтвы, бо ў іх задачы паводле Закону аб органах унутраных спраў не ўваходзіць правядзенне АДР ваеннаабавязаных. У абавязкі ўчастковага, зацверджаныя адпаведнай Пастановай МУС,  не ўваходзяць выклікі па тэлефону ваеннаабавязаных грамадзян для праходжання АДР ды правядзенне самой працэдуры дактыласкапіі. Як не ўваходзіць у іх абавякі выпісванне позваў на імя прызыўнікоў, атрыманне дадзеных на законапслухмяных грамадзян ды афармленне з гэтай нагоды пратаколаў “за непадпарадкаванне” па артыклу 23.4 КаАП.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international