Лукашэнка падпісаў закон, які забараняе любыя пратэсты

2011 2011-11-14T10:34:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які незалежная супольнасць Беларусі паспела назваць "Больш за трох не збірацца". Ён фактычна забараняе любыя акцыі пратэсту, у тым ліку флэш-мобы. Беларускі дыктатар паставіў свой подпіс пад дакументам яшчэ 8 лістапада.

Папраўкі выклікалі шквал крытыкі з боку грамадскасці, грамадскіх арганізацый краіны і Захаду. Папраўкі мяркуюць аднясенне да тэрміна "пікетаванне" арганізаваныя з дапамогай інтэрнэта і сацыяльных сетак зборы людзей. Праваабаронца Алег Воўчак лічыць, што супрацьстаяць рэжыму з дапамогай акцый цяпер стане яшчэ цяжэй: 

- Я заўважыў, што апошнім часам заканадаўства становіцца ўсё больш жорсткім, гэтаксама як і ўмовы правядзення масавых акцый, і ўвогуле грамадскай дзейнасці. Я бачу, што ніякага паляпшэння, сітуацыя будзе толькі пагаршацца.

Папраўкамі ў закон таксама ўрэгуляваны парадак аховы грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў па рашэнні дзяржаўных органаў. Устанаўліваецца забарона выступаць у якасці арганізатараў акцый для асоб, якія ўжо дапускалі парушэнне ў правядзенні масавых мерапрыемстваў на працягу аднаго года і атрымалі адміністрацыйнае спагнанне.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international