На Тацяну Севярынец склалі новы пратакол за Народны сход

2011 2011-11-14T09:55:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarunec-taciana.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 кастрычніка актывістка вяла Народны сход у Віцебску. Паводле пратаколу, складзенага на яе 26 кастрычніка, міліцыянты палічылі яе арганізатаркай несанкцыянаванай акцыі. Яшчэ праз два тыдні яны раптам узгадалі, што гэтае правапарушэньне яна здзейсніла паўторна. І прыйшлі да яе 11 лістапада дахаты, каб перапісаць пратакол наноў.

Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД распавяла, што ў новым пратаколе ёсць і іншыя адрозненні:

“Па-першае,  мяне вінавацяць ужо паводле 3 часткі артыкулу 23.34 – а гэта азначае, што пакаранне можа быць больш строгае, бо я “рэцыдывістка”. Па-другое, у пратаколе нарэшце прызнана, што мы праводзілі менавіта сход грамадзянаў. Там так і напісана: праводзіла сход, але чамусьці зноў – “з парушэннем парадку правядзення масавага мерапрыемства”. Што гэта азначае, я не ведаю, бо ўвесь час імкнуся пераканаць супрацоўнікаў міліцыі, што арганізацыя і правядзенне сходаў не рэгламентуецца заканадаўствам аб масавых мерапрыемствах”.

Як патлумачылі Тацяне Севярынец супрацоўнікі міліцыі, перапісваць пратакол давялося таму, што мінулы вярнуўся з суду “на дапрацоўку”. Інакш кажучы, у судзе не ўбачылі складу правапарушэння ў тым, што напісалі міліцыянты. Цяпер яны імкнуцца скласці пратакол так, каб  ўсё ж ініцыяваць судовы працэс супраць віцебскай апазіцыянеркі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international